Беларуская Служба

Эксперт: Лукашэнку адправілі прыкрываць расійскі наступ

14.04.2024 09:03
Дыктатар распаўсюджвае дэзінфармацыю.
 .
Аляксандр Лукашэнка.Фота: ТАСС

Расія будзе наступаць улетку і спрабуе выйсці на адміністрацыйныя межы Данецкай і Луганскай абласцей, але ёй гэта не атрымаецца. Таму зараз на арэну з шантажом адносна перамоў выпусцілі беларускага дыктатара Аляксандра Лукашэнку.

Пра гэта паведаміў кіраўнік Цэнтра супрацьдзеяння дэзінфармацыі лейтэнант УСУ Андрэй Каваленка.
«Наступленне Расіі ўлетку будзе тактычнае і праваліцца. Галоўны ўдар будзе на ўсходзе, але яны не выйдуць на адмінмежы Данецкай і Луганскай абласцей. Яны гэта ведаюць. Таму і выпусцілі Лукашэнку з шантажом адносна перамоваў», - напісаў ён.

І дадаў, што цяпер расіяне ведаюць, што не здольныя дасягнуць ваеннай перамогі, а ў інфармпрасторы шмат негатыўнай інфармацыі.

«Бачна, што Расія не цягне, таму вельмі хоча паўзы з перамовамі», – падсумаваў Каваленка.

Паводле Хартыя'97

нг